Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

«Пружанскі льнозавод» будзе занесены на Рэспубліканскую дошку гонару

25/04/2024 14:26

Указ № 174 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 красавіка.

Дакумент вызначае 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый, якія ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2023 год.

Сярод арганізацый прамысловасці, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне (долямі ў статутных фондах) на Рэспубліканскую дошку Гонару будзе занесена ААТ «Пружанскі льнозавод».

Прадпрыемства ў мінулым годзе адзначыла 50-гадовы юбілей. Кіраўніком «Пружанскага льнозавода» больш за 30 гадоў з’яўляецца Мікалай Жогал – заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна, уладальнік шматлікіх узнагарод.

Віншуем калектыў прадпрыемства з заслужанай ацэнкай працы!

Уладзіслаў Шпарла

Фота Кацярыны Масік

http://www.budni.by/pruzhanski-lnozavod-budze-zaneseny-na-respublikanskuyu-doshku-gonaru/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки