Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Прэм’ера да Дня Перамогі: у пружанскім «Спадарожніку» паказалі кінастужку «Час вярнуцца»

03/05/2024 14:21

У чацвер, 2 мая, у пружанскім кінатэатры «Спадарожнік» стартавала прэм’ера мастацкай ваенна-гістарычнай драмы «Час вярнуцца».

Стужка, створаная нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм», прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прэм’ерны паказ наведалі прадстаўнікі працоўных калектываў, органаў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый і вучнёўскай моладзі. Вялікая зала ледзь умясціла ўсіх жадаючых. Перад пачаткам першага сеанса да прысутных звярнулася дырэктар Пружанскай раённай кінавідэасеткі Таццяна Ланінская. Яна адзначыла асаблівую знакавасць дадзенай падзеі напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі.

Усе гледачы, якія прыйшлі на прэм’ерны паказ кінастужкі «Час вярнуца», пагрузіліся ў атмасферу важнай для кожнага беларуса падзеі не тольі падчас прагляду фільма. Ужо на ўваходзе ў кінатэатр наведвальнікаў сустракала святочнае афармленне, гучалі песні ваенных часоў. У фае кінаўстановы музей-сядзіба «Пружанскі палацык» прадставіў фотавыставу «Нельга забыць», якая распавядала ад падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна. Экскурсію па выставе правёў малодгы навуковы супрацоўнік Дзмітрый Шульга. Узорная кантакт-студыя «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры стварыла тэматычную фотазону. Яе кіраўнік Анастасія Ціхановіч і рэжысёр Наталля Іванцова не толькі рэалізавалі мастацкую канцэпцыю інтэр’ера пакоя 1940-х гг., але і самі апранулі форму ваенных часоў.

Паказ мастацкага фільма «Час вярнуцца» ў кінатэатры «Спадарожнік» працягваецца. Запрашаем наведаць сеансы.

Наталля Пракаповіч

http://www.budni.by/premera-da-dnya-peramogi-u-pruzhanskim-spadarozhniku-pakazali-kinastuzhku-chas-vyarnucca/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки